Студэнткі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе танцавальнага калектыву «Адэпт» прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным адборачным туры маладзёжнага фестывалю «Агонь танца - 2016».
Па выніках адборачнага тура танец «RomantiK», прадстаўлены студэнткамі юрыдычнага факультэта, быў адзначаны дыпломам удзельніка і адабраны для ўдзелу ў XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Выступленне прадстаўніц нашага ўніверсітэта адбудзецца 16 ліпеня 2016 г. на галоўнай сцэне г. Віцебска. Акрамя таго, на асобнай сцэне танцавальны калектыў «Адэпт» прадставіць сваю трохгадзінную танцавальную праграму.