Намеснік старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Аляксеевіч Кашкевіч уручыў калектыву мастацкай самадзейнасці Ваўкавыскага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дыплом I ступені за ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе «Беларусь - мая песня».
Навучэнцы каледжа разам з выкладчыкамі прадставілі яркую канцэртную праграму «Мы ідзём гукаць вясну», якую па вартасці ацанілі кіруючыя і творчыя работнікі культурнай сферы Ваўкавыскага раёна.
Варта адзначыць, што конкурс з'яўляецца традыцыйным. Штогод ён праходзіць у лютым-сакавіку, а пераможцы становяцца вядомыя ў ліпені. У конкурсе прымаюць удзел дарослыя, дзіцячыя калектывы, гурткі, аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах, а таксама індывідуальныя выканаўцы і народныя ўмельцы. Пераможцы вызначаюцца ў 20 намінацыях. Журы ацэньвае іх выступы па такіх крытэрах як жанравае і ўзроставае разнастайнасць, адлюстраванне ў рабоце беларускай тэматыкі і захаванне традыцыйнай культуры, высокае выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў, сцэнічная культура і арыгінальнасць, якаснае выкананне рознапланавых харавых твораў.
З усімі навінамі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.