45 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 15 ліпеня і да канца лета будуць працаваць у якасці выхавальнікаў і ратавальнікаў у дзіцячым санаторна-аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі». Нагадаем, што першая змена купалаўцаў адправілася ў Анапу 1 чэрвеня.
Выпраўляць рабят прыйшлі іх бацькі, сябры і супрацоўнікі ўніверсітэта, якія пажадалі купалаўцам не толькі плённа і паспяхова папрацаваць, набыць новых сяброў і завязаць цесныя кантакты з рабятамі з Расіі, але і адпачыць.
Варта адзначыць, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць важатымі ў дзіцячых лагерах на ўзбярэжжы Чорнага мора з 2013 года. За гэты час педагагічныя атрады Гродзеншчыны паспелі пабываць у Ейску, Геленджыку і Анапе.
У 2015 годзе студэнцкі педагагічны атрад «Дзеці Нёмана» ўпершыню працаваў у ДСАК «Жамчужына Расіі», які з'яўляецца адным іх буйнейшых дзіцячых лагераў у Расіі: на працягу лета там адпачывае больш за 7000 дзяцей. Па выніках працоўнага семестра мінулага года атрад стаў другім з лепшых студэнцкіх атрадаў Беларусі, якія працавалі за межамі краіны, і лепшым у Гродзенскай вобласці.
- В числе бойцов студенческого педагогического отряда ГрГУ имени Янки Купалы «Дети Немана» 45 студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Провожать ребят пришли их родители
- Друзья и сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы пожелали купаловцам не только плодотворно и успешно поработать, приобрести новых друзей и завязать тесные контакты с ребятами из России, но и отдохнуть