Ім стаў выпускнік гімназіі № 3 г. Гродна Ілля Хамко. Хлопца прыцягнула спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека. Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
– Мяне з дзяцінства цікавіла ўсё, што звязана з камп'ютарам. Таму апошнія гады я актыўна імкнуўся да таго, каб атрымаць неабходныя веды, добра здаць цэнтралізаванае тэсціраванне і стаць студэнтам купалаўскага ўніверсітэта, - падзяліўся Ілля. - Прафесію «айцішнiка» абраў таму, што яна з'яўляецца не толькі запатрабаванай, але і адкрывае новыя гарызонты.
Акрамя таго, што Ілля з'яўляецца выдатнікам вучобы, у скарбонцы яго дасягненняў - удзел у раённых алімпіядах па матэматыцы.
Прыём дакументаў на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі будзе праходзіць да 14 ліпеня, на платную - да 1 жніўня ўключна па адрасе: вул. Леніна, 32 з 9.00 да 18.00.
Аб ходзе прыёмнай кампаніі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна даведацца больш на сайце www.abit.by.
З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.
- Двадцатым абитуриентом факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы, который окончил школу с золотой медалью, стал выпускник гимназии № 3 г. Гродно Илья Хомко
- Декан факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы Е.Н. Ливак вручила Илье Хомко сувениры от нашего вуза