Дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Мікалаеўна Лівак наведала Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава. У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.
Падчас візіту Алена Мікалаеўна вывучыла вопыт прафарыентацыйнай працы ў МДУ імя М.В. Ламаносава, арганізацыі работы прыёмнай камісіі, правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама вопыт факультэта вылічальнай матэматыкі і кібернетыкі ў сферы аказання дадатковых адукацыйных паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій школьнікам. Таксама дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі нашай ВНУ пазнаёмілася з метадамі ўзаемадзеяння з замежнымі студэнтамі ў вядучым расійскім універсітэце. Акрамя таго, па выніках сустрэчы бакамі быў распрацаваны праект новай дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве.
Плануецца, што ў маі 2017 года дэлегацыя механіка-матэматычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава на чале з дэканам Уладзімірам Мікалаевічам Чубарыкавым з візітам у адказ наведае купалаўскі ўніверсітэт. У рамках будучай сустрэчы пройдуць навуковыя і прафарыентацыйныя мерапрыемствы з навукоўцамі, выкладчыкамі і студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама са школьнікамі горада.
З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.