Пра гэта стала вядома на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласной суполкі рэспубліканскага Саюза юрыстаў, якая адбылася ў Гродне.
На сустрэчы было абрана новае кіраўніцтва Саюзу. Так, па выніках галасавання на пасаду кіраўніка абласнога аддзялення аднагалосна быў зацверджаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Васілій Мікалаевіч Герасімаў. Яго намеснікам стала дэкан юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Святлана Ягораўна Чабуранава. Таксама на канферэнцыі быў абраны новы склад савета Гродзенскага абласнога аддзялення рэспубліканскага Саюза юрыстаў, зацверджаны члены рэвізійнай камісіі і разгледжаны іншыя пытанні.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня рэспубліканскага саюза юрыстаў Віктар Сяргеевіч Камянкоў, кіраўнікі розных структур і ведамстваў, устаноў адукацыі, а таксама 27 дэлегатаў першасных арганізацый Саюза юрыстаў з усёй вобласці.
– Абранне новага кіраўніка абласнога аддзялення - важная падзея ў жыцці юрыстаў Гродзеншчыны, - адзначыў В.С. Камянкоў. - Саюз аб'ядноўвае больш за пяць тысяч юрыстаў па ўсёй рэспубліцы. Першасныя аддзяленні створаны ва ўсіх арганізацыях, дзе ёсць юрысты. Унікальнасць арганізацыі заключаецца ў тым, што любыя пытанні, якія хвалююць людзей, мы можам абмяркоўваць на пляцоўцы, якая аб'ядноўвае юрыстаў дзяржаўных і прыватных структур.
Акрамя таго, Віктар Сяргеевіч дадаў, што грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае юрыстаў, па-за залежнасці ад іх ведамаснай прыналежнасці, спрыяе паляпшэнню ўзаемадзеяння паміж рознымі дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі аб'яднаннямі, удасканаленні заканадаўства, умацаванню законнасці і правапарадку ў грамадстве, зносінам людзей паміж сабой на аснове прафесійных інтарэсаў.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.