Загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Аляксандравіч Грынь прыняў удзел у праекце МОСТ. На працягу двух тыдняў прадстаўнік нашага ўніверсітэта знаёміўся з арганізацыяй навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў у Інстытуце матэматыцы Тэхнічнага ўніверсітэта Берліна.
Падчас стажыроўкі Аляксандр Аляксандравіч вывучыў актуальныя ў гэтай навучальнай установе методыкі для чытання матэматычных дысцыплін. Акрамя таго, асвоіў новыя падыходы да вырашэння праблемы гранічных цыклаў для некаторых класаў аўтаномных сістэм і іх прыкладанняў. Атрыманыя веды загадчык кафедры плануе выкарыстаць для выкладання нашым студэнтам спецыяльнасці «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)» спецкурса «Якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў».
Завяршылася стажыроўка Аляксандра Аляксандравіча сустрэчай з калегамі з Інстытута матэматыкі, падчас якой бакі абмеркавалі удзел універсітэтаў у міжнародных рэйтынгах, а таксама магчымае доўгатэрміновае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.