Больш за 150 навукоўцаў з Беларусі, Германіі, Іспаніі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі і Японіі сабраў 4-ты Міжнародны Сімпозіум імя акадэміка А.М. Цярэніна «Малекулярная фатоніка». У ліку ўдзельнікаў буйной навуковай канферэнцыі дацэнт кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Генадзій Цімафеевіч Васілюк, які прадставіў два даклады, прысвечаных фатоніцы.
Падчас канферэнцыі Генадзій Цімафеевіч сустрэўся з расійскімі партнёрамі, абмеркаваў з імі вынікі дзейнага сумеснага праекту «Тэарэтычнае мадэляванне і сінтэз накіравана функцыяналізаваных фотахромных спірацыклічных сістэм для стварэння фотахромных і ГКР пазнак і зондаў» і пазначыў план далейшых работ.
Акрамя таго, прадстаўнік фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы правёў сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі з Расіі, Фінляндыі і Казахстана, дзе расказаў аб рэалізацыі магчымых сумесных праектах у сферы навукі.
Мінулы Сімпозіум стаў месцам сустрэчы навукоўцаў розных пакаленняў, пачынаючы ад непасрэдных вучняў Аляксандра Мікалаевіча Цярэніна і да сённяшніх аспірантаў і студэнтаў, якія працягваюць яго справу. Больш за тое, гэтая навуковая сустрэча прадаставіла выдатную магчымасць пазнаёміцца з шэрагам цікавых партнёраў з еўрапейскіх універсітэтаў і наладзіць з імі цесныя кантакты, - адзначыў Генадзій Цімафеевіч.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.