У рамках праекта «Каледж музей» у Дзень Ведаў у Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё аўдыторыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі, супрацоўнікі і навучэнцы каледжа. Ганаровым госцем мерапрыемства стала пляменніца Вольгі Соламавай - Вольга Аркадзьеўна Стралец.
У аўдыторыі размешчаны шматлікія фотаздымкі з фронту, на якіх удзельнікі тых трагічных падзей, захаваныя і пасляваенныя гады. Акрамя таго, асаблівую частку экспазіцыі складаюць выразкі з газет пра франтавікоў, карыкатуры і агітацыйныя плакаты.
–Адкрыццё аўдыторыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, - гэта даніна памяці тым, хто аддаў сваё жыццё і прыклаў усе сілы, каб будучае пакаленне жыло пад мірным небам, - адзначылі ўдзельнікі цырымоніі.
З усімі навінамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.