Селета Рагачоў стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства. Удзельнікамі святочных мерапрыемстваў сталі госці з краін СНД і жыхары з усіх абласцей Беларусі. Сярод іх прадстаўнікі Гродзенскага абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у тым ліку загадчык кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Аліна Эдмундаўна Сабуць і старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Святлана Мікалаеўна Тарасава.
Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі на свяце годна прадставіла сваю праграму: пісьменнікі Гродзеншчыны выступілі са «Словам пісьменніка» на фестывалі кнігі і прэсы, адрасавалі паэтычныя прывітанні на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, правялі сустрэчы з чытачамі і калегамі па пяры і прэзентацыі новых кніг.
– Надзвычай знакава тое, што наша вобласць другі год запар атрымлівае на такой урачыстасці Нацыянальную літаратурную прэмію, уладальнікам якой у намінацыі «Паэзія» стаў паэт Мар’ян Дукса, – распавяла Аліна Эдмундаўна Сабуць.
У старажытна-слаўным горадзе Рагачове свята аб’яднала ўсіх, хто шануе роднае слова, зберагае духоўныя здабыткі нацыянальнай культуры, літаратуры і асветы.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна пазнаеміцца тут.