Фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы і навукова-даследчы інстытут фізічнай і арганічнай хіміі Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Паўднёвы федэральны ўніверсітэт» заключылі дагавор аб сумесным выкананні комплекснага навуковага праекта «Дызайн, уласцівасці і функцыяналізацыя спірацыклічных сістэм як светаўпраўляемых элементаў арганічных і кампазітных нанаструктурных элементаў малекулярнай фатонікі».
Праект накіраваны на рашэнне фундаментальнай праблемы распрацоўкі новых фотахромных матэрыялаў на аснове спірацыклічных злучэнняў, якія ўтрымліваюць замяшчальнікі, здольныя да функцыяналізацыі.
Навукоўцы купалаўскага ўніверсітэта ў рамках даследавання вывучаць прымяненне метаду спектраскапіі, узмоцненага паверхняй другаснага выпраменьвання адсарбатаў для вывучэння фотахімічных працэсаў паводзін мерацыянінавых формаў спірапіранаў на металічнай паверхні, а таксама працэсы металічных паверхняў функцыяналізаваных спірапіранаў і іх аналагаў, якія змяшчаюць хелатафорныя фрагменты.
Прадстаўнікі ПФУ сфакусуюць сваю ўвагу на атрыманні новых вытворных, якія валодаюць зададзенымі ўласцівасцямі, і на выяўленні заканамернасцяў, якія рэгулююць залежнасць фотаініцыюючых працэсаў падобных бістабільных структур і спектракінетычны параметраў перагрупіровак.
Праект стартуе ў 2017 годзе і завершыцца ў 2019 годзе.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.