Настаяцель прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга вёскі Каробчыцы іерэй Сергій Цвірко і ўрач-псіхатэрапеўт Святлана Пятроўна Дзяменцьева правялі шэраг гутарак на тэму «Жыццё - як асноўная каштоўнасць» са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія пражываюць у інтэрнатах.
Цыкл сустрэч быў прымеркаваны да прафілактыци суіцыдальных паводзін. Госці распавялі купалаўцам аб асноўных духоўных каштоўнасцях, паднялі пытанні сэнсу жыцця, сэнсу пакут і абмежаванасці ведаў і вопыту.
– Праблематыка суіцыдальнасці ўяўляе сабой важную сацыяльную задачу, ажыццяўленне якой магчыма толькі пры супрацоўніцтве і пераемнасці ў рабоце спецыялістаў розных службаў, - адзначыла Святлана Пятроўна Дзяменцьева.
Арганізатарам сустрэчы выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Цэнтра аховы здароўя купалаўскага ўніверсітэта.