Першакурснікі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі свае таленты на традыцыйным канцэрце «Пяць хвілін славы».
Выступы новаспечаных купалаўцаў ацэньвала журы. У яго склад увайшлі намеснік старшыні мастацкага студэнцкага савета ўніверсітэта, студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Кірыл Крыпа, дырэктар тэатра гумару «Канкан» Аляксандр Лахнюк, акцёр тэатра гумару «Канкан» Уладзімір Бальшакоў, выкладчык-стажор кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Барыс Балахонаў і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Алена Станіславаўна Корнева.
Падчас конкурсу студнты ігралі на гітары, выконвалі песні сола, у дуэтах і трыо і паказвалі танцавальныя нумары.
Па выніках творчага конкурсу ўсе яго ўдзельнікі атрымалі дыпломы і прыемныя прызы.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.