«Імгненні гродзенскай прыгажосці» - выстава фатаграфіі пад такой назвай, прысвечаная 888-годдзю Гродна, адкрылася ў Гродзенскай выставачнай зале. Экспазіцыя - падарунак гораду народнага фотаклуба «Гродна», які ў гэтым годзе таксама адзначае 44-годдзе.
Удзельнікам клуба з'яўляецца старшы выкладчык кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, член Саюза фотамастакоў Беларусі Сяргей Паўлавіч Марозаў. Яго фатаграфіі занялі амаль усю цэнтральную сцяну выставачнай залы.
Адна з работ універсітэцкага фотамастака ўпрыгожыла таксама вокладку новага глянцавага часопіса «Гродна», першы нумар якога выйшаў да Дня горада. Гэта фатаграфія выканана ў рамках праекта «In Flamma Ignis», над якім Сяргей Паўлавіч цяпер працуе разам з гродзенскай фаер-шоу групай «FLASH».
Выстава «Імгненні гродзенскай прыгажосці» будзе працаваць да 23 кастрычніка па адрасе: вул. Э. Ажэшкі, 38. Убачыць усе працы онлайн можна па спасылцы.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.