Больш за 15 творчых калектываў на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы сабрала IV дабрачынная выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная».
Купалаўцы прадставілі стравы нацыянальнай беларускай кухні, прэзентавалі іх журы, у склад якога ўвайшло кіраўніцтва факультэта, а таксама прадэманстравалі свае танцавальныя і вакальныя таленты.
Прызёрам і пераможцу выставы-кірмашу былі ўручаны дыпломы і падарункі ад прафсаюзнага камітэта купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках працы выставы-кірмашу, якая насіла дабрачынны характар, студэнтам удалося сабраць 294,47 беларускіх рублёў. Усе сродкі будуць накіраваныя ў Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.