Арганізатары мерапрыемства запрасілі ўсіх жадаючых на Лідскі аэрадром.
У ходзе ўрачыстых мерапрыемстваў з пляц-канцэртам выступіў пазаштатны ўзвод ганаровай варты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры музычным суправаджэнні ваеннага аркестра Гродзенскага гарнізона. Таксама былі арганізаваны паказальныя выступленні воінаў-выведнікаў 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, пілатажнай групы Паветрана-касмічных сіл РФ «Сокалы Расіі» і спартыўна-парашутнай каманды ВПС і войскаў СПА. Акрамя таго, адбыліся дэманстрацыйныя палёты авіяцыйнай тэхнікі Беларусі, экстрэмальнае кіраванне аўтамабіляў, паказ авіяцыйнай тэхнікі і ўзораў стралковай зброі.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.