У інтэрнаце № 5 Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла традыцыйная сустрэча са спецыялістам 1 катэгорыі інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Аленай Родак, якая правяла гутарку пра бяспечныя паводзіны і прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню аб недапушчальнасці ўжывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Купалаўцам распавялі, з якіх гадоў надыходзіць крымінальная адказнасць і якія пакаранни прымяняюцца за ўчыненне злачынстваў. Гутарка грунтавалася на канкрэтных прыкладах і фактах з прафесійнай дзейнасці інспектара. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, прымалі актыўны ўдзел у размове, задавалі шмат пытанняў.