У інтэрнаце № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала традыцыяй праводзіць прафілактычныя гутаркі са студэнтамі.
Так, 21 лістапада выхавальнікі інтэрната сумесна са студэнцкім саветам арганізавалі сустрэчу з начальнікам аддзела па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і гандлем людзьмі АУС Ленінскага раёна г. Гродна Аляксеем Верамчуком.
Актыўны ўдзел у гутарцы прынялі студэнты-першакурснікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта мастацтваў і дызайну, інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта.
Падчас сустрэчы падымаліся актуальныя пытанні, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных рэчываў і распаўсюджваннем так званых спайсаў. Таксама Аляксей Верамчук распавёў купалаўцам аб крымінальнай адказнасці за здзяйсненне падобных злачынстваў. Працягнулася размова ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе студэнты задавалі пытанні і атрымлівалі адказы і важныя прафесійныя рэкамендацыі ад госця.