У Мінску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася афіцыйная прэзентацыя кнігі «Флора і расліннасць верхавых балот Беларусі».
У мерапрыемстве прыняялі ўдзел аўтары выдання: намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі па навуковай і інавацыйнай рабоце Дзмітрый Грумо, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Наталля Зелянкевіч, загадчык кафедры батанікі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Созінаў і дацэнт кафедры біягеаграфіі і аховы прыроды Інстытута навук аб Зямлі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Галаніна.
– У рамках прэзентацыі ўдзельнікі пачулі лекцыі вядучых геабатанікі-балотаведаў Беларусі і Расіі, прысвечаныя балотам, гісторыі іх вывучэння і праблемам захавання і рацыянальнага выкарыстання, - адзначыў Алег Віктаравіч. - Так, Вольга Галаніна распавяла аб біясферных і сацыяльна-эканамічных функцыях балотных экасістэм, гісторыю развіцця балотазнаўства на тэрыторыі Беларусі прадставіла Наталля Зелянкевіч, а з сучасным узроўнем беларускага балотазнаўства, вынікамі і планамі на будучыню ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміў Дзмітрый Грумо.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, ініцыятыва «Навука па-за сябе», інфармацыйным партнёрам з'яўлялася грамадская арганізацыя «Багна».
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.