Кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы правяла святочнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню бухгалтера. Арганізатарамі свята выступілі студэнты 1 і 4 курсаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
- Міжнароднае прафесійнае свята працаўнікоў дэбету і крэдыту адзначаецца 10 лістапада. Гэтая дата была абраная ў сувязі з публікацыяй 10 лістапада 1494 года ў Венецыі працы Лукі Пачыёлі «Усе аб арыфметыцы, геаметрыі і прапорцыі». Адна з частак кнігі ўтрымлівала інфармацыю аб бухгалтарскіх рахунках, а Пачыёлі быў названы «бацькам бухгалтэрыі», - распавялі купалаўцы.
Пачалося свята з віншаванняў намесніка дэкана па вучэбнай працы Іосіфа Дорняка і загадчыка кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Алены Платоненка. Павіншаваць будучых бухгалтараў таксама прыйшлі і студэнты іншых факультэтаў: інавацыйных тэхналогій машынабудавання, юрыдычнага, гісторыі, камунікацыі і турызму.
- Госці спявалі песні, чыталі вершы, уручалі падарункі, жадалі нам - будучым бухгалтарам, каб у іх жыцці дэбет і крэдыт заўсёды сыходзіліся, гадавыя справаздачы здаваліся, а з падатковай турбавалі выключна з просьбай удакладніць рэцэпт шарлоткі, - дадалі студэнты факультэта эканомікі і кіравання.
Працягнуліся мерапрыемствы конкурсамі, у якіх прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі. Кампетэнтнае журы ацэньвала кожнага, выстаўляла камандам балы і вызначала пераможцаў, якія атрымалі дыпломы і салодкія прызы ад факультэта і ПА/РК ГА «БРСМ».
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёмиіцца тут.