Акцыю арганізаваў студсавет інтэрната № 3 студгарадка для дзяцей Гродзенскага дзяржаўнага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
–Штогод у навагоднія і калядныя святы студэнты інтэрната наведваюць дзіцячы прытулак. І ў гэтым годзе яны падрыхтавалі малышам разнастайныя падарункі, - расказала выхавальнік інтэрната. - Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў забаўках і падтрымлівалі вясёлы настрой. Студэнты разам з дзецьмі ўспомнілі традыцыі сустрэчы свята Божага Нараджэння.