Гэтай тэме быў прысвечаны спецыяльны семінар.
Удзел у ім прынялі прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Барсукоў, намеснік прарэктара па навуковай рабоце - начальнік навукова-даследчай часці Антон Глазеў, дэкан факультэта псіхалогіі Лілія Даукша, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі, загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Аляксандр Колышка, загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Аксана Шульга і намеснік дэкана па навуковай рабоце Ганна Ракіцкая.
На сустрэчы Уладзімір Барсукоў прадставіў інфармацыю аб планаваных ва ўніверсітэце мерапрыемствах, прысвечаных Году навукі, расказаў пра найбольш актуальныя задачы па навукова-інавацыйнаму развіццю факультэта псіхалогіі і падкрэсліў значнасць прасоўвання навукаёмістай прадукцыі, распрацовак і паслуг факультэта. Антон Глазеў падзяліўся вопытам прасоўвання навукаёмістай прадукцыі структурнымі падраздзяленнямі ВНУ.
Завяршыўся семінар канструктыўным дыялогам, падчас якога ўдзельнікі абмеркавалі праблемы і перспектывы навукова-інавацыйнага развіцця факультэта псіхалогіі.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.