Спаборніцтвы праходзілі 11 і 12 лютага ў Мінску і сабралі спартсменаў з усёй Беларусі. У іх ліку былі студэнты факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У сямібор'і пераможцам стаў студэнт 1 курса Юрый Ярэміч, а ў бегу на 800 м лепшым прызнаны студэнт 3 курса Ян Слома. На дыстанцыі 1500 м перамогу атрымала студэнтка 3 курса Вікторыя Кушнір.
Бронзавым прызёрам на дыстанцыі 200 м стаў студэнт 1 курса Сяргей Пустабаеў.
У складзе каманды Гродзенскай вобласці таксама выступалі студэнты-купалаўцы Максім Андралойць, Віталій Жук, Анастасія Багданчук, Вікторыя Герус, Кацярына Лабанава і Аляксандра Хільмановіч.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.