У стралковым ціры абласнога ваеннага камісарыята прайшло першынство ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сярод пастаяннага складу ў практыкаванні ПМ-1. Турнір прысвяцілі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У асабістым першынстве лепшым стралком ваеннага факультэта ў чарговы раз стаў начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўскі. Другое месца заняў выкладчык кафедры тылавога забеспячэння маёр Сяргей Раманчук, трэцім стаў начальнік ваеннага факультэта палкоўнік Лявонцій Паўлаў.
У камандным першынстве пераможцам прызнана кіраванне ваеннага факультэта. Другое месца дасталася зборнай камандзе афіцэраў батальёна курсантаў, трэцяе - зборнай камандзе агульнавайсковай кафедры.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.