Традыцыйнае свята-конкурс «І ўсім блінам - Масленіца!» у чарговы раз аб'яднаў купалаўцаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 4 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У конкурсе выпечкі бліноў прыняло ўдзел дзве каманды: «Вясёлка» і «Блінныя каралевы».
– Студэнты паказалі уменні не толькі ў падрыхтоўцы бліноў, але і ў іх прыгожай падачы, - адзначыла выхавальнік інтэрната. - Удзельнікаў і гледачоў забаўлялі песнямі, прыпеўкамі, вясёлымі конкурсамі, у якіх з задавальненнем прымалі ўдзел як беларускія, так і замежныя студэнты.
Па выніках спаборніцтваў абедзве каманды атрымалі прызы і салодкія падарункі ад прафкама студэнтаў і ПА/РК ГА «БРСМ».
Свята падрыхтавалі выхавальнікі інтэрната Наталля Швяцова і Вераніка Грыбок сумесна са студэнцкім актывам - студэнткамі педагагічнага факультэта Таццянай Ільютчык і Анжалікай Губко.