Арганізатарамі летняй школы выступаюць факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з факультэтам інфарматыкі і кіравання Вроцлаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта (Польшча).
Праграма летняй школы ўключае лекцыйныя заняткі, якія будуць праходзіць з 3 па 18 жніўня 2017 года ва Ўроцлаве. Па заканчэнні летняй школы кожны ўдзельнік атрымлівае персанальны сертыфікат.
Пражыванне і ўдзел у летняй школе фінансуецца Вроцлаўскім тэхналагічным універсітэтам, праезд і харчаванне - самім удзельнікам.
Каб прыняць удзел у летняй школе «Упраўленне праектамі» неабходна запоўніць анкету і выслаць яе на электронную пошту kaf.mbim@gmail.com.