Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын ў рамках праекта па праграме развіцця Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта ў якасці запрошанага прафесара 5-6 лістапада 2015 года прачытаў курс лекцый для студэнтаў і аспірантаў Інстытута гуманітарных навук. Тэма лекцый - «Актуальныя праблемы тэорыі і метадалогіі гісторыі».
Візіт Аляксандра Мікалаевіча з'яўляецца выразам трывалых навуковых і педагагічных сувязяў паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Балтыйскім федэральным універсітэтам імя І. Канта, замацаваных ў дагаворы аб супрацоўніцтве.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.