У год у 500 гадоў з пачатку беларускага кнігадрукавання рамках праграмы «Запрошаны прафесар» студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму сустрэліся з адным з самых вядомых сучасных даследчыкаў шматграннай спадчыны беларускага першадрукара. Гэта загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, доктар філалагічных навук Мікалай Нікалаеў.
У бібліятэчным аддзеле, які ўжо многія гады ўзначальвае М.В. Нікалаеў, захоўваецца самы вялікі ў свеце збор выданняў Францыска Скарыны. Таму інфармацыя «з першых вуснаў» дала магчымасць у літаральным сэнсе скрозь пяць стагоддзяў дакрануцца да лепшых дасягненняў беларускай культуры.
20 і 21 красавіка госць правёў дзве публічныя лекцыі, прысвечаныя гісторыі беларускага кнігадрукавання.
– Бліскучыя прамоўніцкія здольнасці і багаты навуковы вопыт бібліёграфа дазволілі Мікалаю Уладзіміравічу данесці да нас - слухачоў непаўторны густ зносін з кнігай, у тым ліку са старажытнымі выданнямі - інкунабуламі, - падзяліліся ўражаннямі студэнты факультэта.
Пасля лекцый госць азнаёміўся з музейнымі экспазіцыямі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і абмеркаваў з гродзенскімі калегамі магчымасці далейшага навуковага супрацоўніцтва.
Зносіны з Мікалаем Нікалаевым працягнулася 22 красавіка ў сценах гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага, дзе звыш 20 выкладчыкаў і студэнтаў факультэта прынялі актыўны ўдзел у правядзенні IV адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў «Край Гарадзенскі». Мікалай Уладзіміравіч адкрыў працу канферэнцыі пленарным дакладам на тэму сучасных адкрыццяў і навуковых пошукаў у галіне вывучэння спадчыны Францыска Скарыны, а затым пагутарыў з навучэнцамі і педагогамі Гродзенскай вобласці.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.