На Аўгустоўскім канале ў раёне в. Нямнова прайшоў Рэспубліканскі турыстычны злёт, у якім у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел студэнты, магістранты і выпускнікі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Наша каманда ў складзе Бажэны Леўчык (4 курс), Вікторыі Какарэка (3 курс), Дзмітрыя Тарасава (выпускнік ваеннага факультэта, магістрант) атрымала перамогу ў тэхніцы веласіпеднага турызму. У тэхніцы горна-пешаходнага турызму каманда заняла другое месца ў наступным складзе: Яўген Вярбіцкі (3 курс), Вікторыя Какарэка (3 курс), Кацярына Аверук (магістрант), Сяргей Федчанка (выпускнік), Уладзіслаў Заяц (3 курс).
Па выніках спаборніцтваў каманда Гродзенскай вобласці стала другой. Прадстаўнік каманды - старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Ігаравіч Тарасаў.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.