Папулярны і ў трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 2» гумарыстычны серыял «STUДЕНЬ» студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абяцае радаваць гледача новымі забаўнымі гісторыямі з жыцця моладзі.
Вакацыі скончыліся, і зараз здымачнай групе праекта даводзіцца сумяшчаць працу над «STUДНЕМ» і вучобу. Але, нягледзячы ні на што, першы здымачны дзень новай серыі быў плённым. Творчая атмасфера, усмешкі і жаданне не спыняцца на дасягнутым дапамаглі «ажывіць» на экране яшчэ некалькі яркіх момантаў з звычайнага дня студэнта.
Запрашаем усіх купалаўцаў да ўдзелу ў здымках скетчкома. Дасылайце свае гісторыі ў групу ВКонтакте (тэма абмеркаванняў «Рэальныя гісторыі з твайго жыцця, студэнт!»).
З усімі навінамі факультэта гісторыі, коммункиации і турызму можна азнаёміццатут.