У перыяд з 22 верасня па 25 верасня 2015 года на юрыдычным факультэце ў межах праграмы «Запрошаны прафесар» заняткі праводзіла доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу МДУ імя М.В. Ламаносава Алена Аляксандраўна Барысава.
У гэты перыяд былі прачытаны лекцыі студэнтам 5 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» па дысцыпліне «Гаспадарчы працэс», студэнтам 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» па дысцыпліне «Грамадзянскі працэс», студэнтам 4 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» па дысцыпліне «Міжнародны грамадзянскі працэс», таксама Алена Аляксандраўна прачытала лекцыі і правяла практычныя заняткі па дысцыпліне спецыялізацыі «Выканаўчая вытворчасць у грамадзянскім і гаспадарчым працэсе».
З вялікай цікавасцю студэнты юрыдычнага факультэта выслухалі лекцыі па тэмах «Паняцці і віды апеляцыі», «Грамадзянскі працэс замежных краін», «Прынцыпы выканаўчай вытворчасці».
Алена Аляксандраўна выступіла на пасяджэнні Студэнцкага навуковага гуртка кафедры грамадзянскага права і працэсу і прыняла ўдзел у пасяджэнні кафедры. Прадстаўнікі дзвюх ВНУ (ГрДУ імя Янкі Купалы і МДУ) абмяняліся вопытам правядзення навуковых мерапрыемстваў, магчымасцю рэалізацыі адукацыйных праграм. Запланаваны комплекс мерапрыемстваў развіцця супрацоўніцтва ў рамках вывучаемых дысцыплін цывілістычнага цыклу.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.