24 верасня 2015 года студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта Самойла Максім (СДП-ПГС-133), Ходзька Ілона (СДП-ПГС-132), Емяльянаў Уладзіслаў (СДП-ПГС-133), студэнты групы СДС-ПГС-153 разам з куратарам Ларысай Анатолеўнай Чаркас наведалі прытулак для бяздомных жывёл «Адданае сэрца».
Студэнты прынеслі сухі корм, дапамаглі выгуляць сабак, нацягалі вады (вада не праведзена), а самае галоўнае пабудавалі новы вальер, куды прывязуць новых жыхароў прытулку.
Студэнты атрымалі масу станоўчых эмоцый і паабяцалі аказваць дапамогу ў далейшым.
«Адданае сэрца» - недзяржаўны прытулак, які ўтрымліваецца выключна на асабістыя сродкі валанцёраў і добраахвотныя ахвяраванні гараджан.
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічана факультэта можна азнаёміцца тут.