Старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Мікалаеўна Джух з 29 верасня па 4 кастрычніка 2015 года прымала ўдзел у Кангрэсе нямецкага таварыства па даследаванні замежных моў, які праходзіў у рамках праекта «Адукацыйны мост» у г. Людвігсбургу (Германія).
У Кангрэсе ўдзельнічалі 16 выкладчыкаў з беларускіх ВНУ і каледжаў. Павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў нямецкай мовы Беларусі ў рамках праекта «Адукацыйны мост» арганізавана інстытутам імя Гётэ ў Мінску сумесна з Міністэрствам замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праграма кангрэса была прысвечана методыцы выкладання нямецкай мовы, актуальным і інавацыйным тэмам выкладання замежных моў, а таксама новым тэндэнцыям развіцця сістэм адукацыі і мовы ў цэлым.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна пазнаёміцца тут.