На факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы 6 кастрычніка 2015 года прайшло пасяджэнне Студэнцкага навуковага таварыства.
Адкрыла пасяджэнне намеснік дэкана па навуковай рабоце Ганна Віктараўна Ракіцкая, якая прадставіла асноўныя напрамкі дзейнасці СНТ факультэта псіхалогіі ў 2015-2016 гг.
У секцыі «Знамянальныя даты» выступіла Ганна Шчыткоўская, старшыня Студэнцкага навуковага таварыства факультэта з паведамленнем «Да 100-годдзя М.Г. Ярашэўскага».
Вынікі навукова-даследчыцкай дзейнасці прадставілі магістранты завочнай формы навучання: Алена Спаўсцінайціс (навуковы ккіраўнік Л.М. Даукша) з дакладам «Сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя студэнтаў і развіццё эмацыянальнага інтэлекта»; Ягор Чупракоў (навуковы кіраўнік А.М. Колышка) з дакладам «Пытанні станаўлення і фарміравання этычных прынцыпаў урача ў кантэксце яго адносінаў да смерці»; Мар'я Карабач (навуковы кіраўнік – К.В. Карпінскі) з дакладам «Псіхалагічныя аспекты рэгуляцыі падатковых паводзінаў грамадзян Беларусі».
Удзельнікі пасяджэння задалі шэраг пытанняў, накіраваных на ўдакладненне дызайну даследаванняў, тэрміналогіі, якія выкарыстоўваюцца даследчыкамі, а таксама практычную значнасць прадстаўленых работ.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна пазнаёміцца тут.