На стадыёне па вул. Захарава зборныя каманды факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спаборнічалі за званне лепшай па міні-футболе. Гульні праводзіліся ў два туры па дзесяць хвілін кожны матч.
У адборачным этапе першай групы перамогу атрымала каманда спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» (3 курс), ганаровае другое месца заваявала каманда спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» (1-5 курсы), трэцяе месца - у зборнай студэнтаў спецыяльнасцяў «Інфармацыя і камунікацыя» і «Журналістыка» (1-5 курсы).
У адборачным этапе другой групы месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда спецыяльнасці «Гісторыя» (3-5 курс);
2 месца - каманда спецыяльнасці «Гісторыя» (3-5 курс);
3 месца - каманда спецыяльнасці «Гісторыя» (1-2 курс).
Па выніках фінальных гульняў Перамога дасталася камандзе спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» (3 курс), другое месца ў зборнай каманды спецыяльнасці «Гісторыя» (3-5 курс) і трэцяе месца ўзначаліла каманда спецыяльнасці «Гісторыя» (1-2 курс).
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.