Студэнты 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы разам са старшым выкладчыкам кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Галінай Чаславаўна Мазько прынялі ўдзел у адкрыцці кніжнай выставы «Кнігі, якія чыталі нашы продкі», прымеркаванай да 185-годдзя Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага.
На выставе студэнты змаглі ўбачыць больш за 300 экспанатаў з фондаў рэдкіх выданняў бібліятэкі і прыватных калекцый. Студэнты з Туркменістана не толькі паглядзелі кнігі, часопісы, газеты на рускай, польскай, беларускай, лацінскай мовах, але і змаглі задаць пытанні калекцыянеру. Асаблівую цікавасць выклікала слайд-прэзентацыя, якая расказвае пра помнікі кнізе ў розных краінах свету, у тым ліку і ў Туркменістане. Студэнты на свае вочы змаглі пераканацца, што кніга - нязменны і верны спадарожнік чалавека.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.