У ГУУ «Цэнтр культуры г. Гродна» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці, на якім з музычнымі віншаваннямі выступіў народны ансамбль песні «Ясніца» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы (мастацкі кіраўнік - Аляксандр Часлававіч Лойка, хормайстар - Юлія Аляксандраўна Стрыжычэнка).
Таксама студэнцкі калектыў стварыў святочную атмасферу ў двары паломгніцкага цэнтра па вул. Акадэмічная, 2. Выступленне было арганізавана ў гонар свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці. «Пакроўскае Свята» праводзілася ў тэматыцы беларускай культуры і творчасці.
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.