Навуковы семінар лабараторыі малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся 15 кастрычніка 2015 года. З дакладам перад слухачамі выступіў акрэдытаваны эксперт расійскай карпарацыі «Роснано», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэхнічнай фізікі БНТУ Эдуард Іосіфавіч Зянькевіч.
Госць прадставіў даклад на тэму «Мультыпарфірынавыя комплексы і нанаансамблі на іх аснове: прынцыпы самазборкі, структура, рэлаксацыя ўзбуджаных станаў, прымяненні».
Акрамя таго, на семінары абмяркоўваліся вынікі навуковых даследаванняў, выкананых у рамках сумеснага праекта БРФФД №Ф14Р-032 «Самазбіраючыя структуры на аснове парфірынавых нанатрубак і плазмонных сістэм: фарміраванне, спектральныя карэляцыі, функцыянальныя ўласцівасці і магчымыя прымяненні» (навуковы кіраўнік прафесар Э.І. Зянькевіч).
Таксама на сустрэчы з дакладам на тэму «Спектры гіганцкага камбінацыйнага рассейвання і геаметрыя сорбцыі цвітэрыёна тэтрасульфафенілпарфірына на паверхні наначасціц срэбра з плазмонным рэзанансам» выступіла магістрантка фізіка-тэхнічнага факультэта Святлана Гогалева.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.