7 кастрычнік 2015 года ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання.
Упершыню для праходжання тэсціравання ў Гродне, Лідзе і Ваўкавыску можна зарэгістравацца ў рэжыме онлайн. Ужо з першых дзён рэгістрацыя ўдзельнікаў першага этапу з дапамогай інтэрнэту стала карыстацца папулярнасцю. Варта адзначыць, што традыцыйны спосаб рэгістрацыі па-ранейшаму даступны ўсім жадаючым.
Прайсці тэсціраванне можна як у Гродне, так і ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці. Нагадваем пра тое, што рэгістрацыя сканчаецца сёння, 21 кастрычніка.
Асаблівасці правядзення тэсціравання ў бягучым навучальным годзе:
- патрабаванне праводзіць аплату за ўдзел толькі з дапамогай сістэмы разлікаў АРІП ў памеры 61000 беларускіх рублёў за адзін прадмет і толькі на разліковы рахунак РІКВ;
- унесены некаторыя змены ў запаўненне вобласці рэгістрацыі ў бланку адказаў;
- пасля заканчэння першага этапу тэсціравання ў рэспубліцы на сайце РІКВ можна будзе ўбачыць не толькі вынік, выражаны ў балах, а таксама рашэнне заданняў тэсту для выканання самастойнай працы над памылкамі.
З усімі навінамі факлуьтэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.