Еўрапейскі Саюз падтрымаў развіццё фізічнай адукацыі ва ўніверсітэтах Беларусі.
З больш чым 500 праектаў, пададзеных на конкурс у праграму Erasmus + «Нарошчванне патэнцыялу ў вышэйшай адукацыі» падтрымку на этапе конкурснага адбору атрымалі 140 праектаў, сярод якіх сумесны праект, удзельнікамі якога выступілі фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэта, а таксама партнёры з еўрапейскіх ВНУ - Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт, універсітэт Кіпра і Каралеўскі ўніверсітэта ў Бельгіі.
Мэтай праекта беларускіх фізікаў з'яўляецца мадэрнізацыя і ўдасканаленне вучэбна-метадычнага кампанента па фізіцы на другой ступені вышэйшай адукацыі. Для дасягнення гэтай мэты мяркуецца распрацаваць шэраг спецкурсаў для магістрантаў па нанафатоніцы.
З выдзеленых Еўрапейскім Саюзам сродкаў на кафедры агульнай фізікі ГрДУ імя Янкі Купалы плануецца набыць спецыяльнае абсталяванне на суму ў 45.000 еўра. Кіраўнік праекта з боку нашай ВНУ - прафесар кафедры агульнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук Наталля Дзмітрыеўна Стрэкаль.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.