На базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-17 кастрычніка 2015 года праходзіла VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе ў кантэксце сучасных выклікаў».
У канферэнцыі прынялі ўдзел госці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Узбекістана.
Праца сустрэчы была арганізавана па наступных напрамках:
- даследаванне праблем падрыхтоўкі курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца па праграмах малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу;
- даследаванне праблем удасканалення методык выкладання дысцыплін у вышэйшых навучальных установах;
- даследаванне праблем фізічнага выхавання курсантаў (студэнтаў), падрыхтоўкі спецыялістаў фізічнай культуры;
- даследаванне праблем патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай работы;
- даследаванне праблем гісторыі падрыхтоўкі ваенных кадраў, гісторыі матэрыяльнага забеспячэння войскаў.
У рамках канферэнцыі быў арганізаваны круглы стол з прафесарска-выкладчыцкім складам, курсантамі па праблемах падрыхтоўкі спецыялістаў тылу, гісторыі матэрыяльнага забеспячэння войскаў.
а выніках міжнароднай канферэнцыі выйдзе зборнік навуковых матэрыялаў.
З усімі навінамі ваеннага факлуьтэта можна азнаёміцца тут.