У раёне Гімназіі №6 г. Гродна 17 кастрычніка 2015 года прайшоў другі этап масавых спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні «Магнітная стрэлка».
Студэнты, магістранты, выкладчыкі і выпускнікі факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы выступалі на дадзеным мерапрыемстве не толькі ў ролі удзельнікаў, але і суддзяў.
Лепшы час на дыстанцыі «А» паказаў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Яўген Вярбіцкі, сярод дзяўчат другой стала Вікторыя Кокареко - таксама студэнтка 3 курса.
Функцыі начальніка дыстанцыі на дадзеных спаборніцтвах выконваў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Ігаравіч Тарасаў.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.