У Гродне адбыўся фестываль моды «Grodno Fashion Show-2015».
Сярод удзельнікаў былі студэнты і выпускнікі спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы: Іна Глод (5 курс), Віталій Жыўлюк (выпускнік 2015 года), Таццяна Русіняк (выпускніца 2015 года), Юлія Мацкевіч (выпускніца 2015 года), Наталля Коблава (выпускніца 2015 года), Антон Ярошчык (выпускнік 2014 года).
Былі прадстаўлены крэатыўныя праекты, якія адлюстроўваюць разуменне дызайнераў сучаснага ладу. Калекцыі ўяўлялі сабой дыпломныя праекты, якія прайшлі апрабацыю праз рэспубліканскі фестываль моды і фота «Млын Моды» (Наталля Коблава, Таццяна Русіняк, Іна Глод). Удзельнікі ўзнагароджаны сертыфікатамі.
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.