Загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей па запрашэнні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, Расійскай акадэміі адукацыі, Інстытута стратэгіі развіцця адукацыі Расійскай акадэміі адукацыі з 14 па 16 кастрычніка 2015 года прыняў удзел у Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «М.Н. Скаткін - выбітны айчынны педагог і дзеяч адукацыі (да 115-годдзя з дня нараджэння).
В.П. Таранцей з'яўляецца адным з апошніх аспірантаў акадэміка М.М. Скаткіна. У 1979 годзе датэрмінова, да заканчэння тэрміну навучання ў аспірантуры ў НДІ агульнай педагогікі АПН СССР, ён абараніў кандыдацкую дысертацыю пад навуковым кіраўніцтвам М.М. Скаткіна.
Прафесар В.П. Таранцей выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам на тэму «М.М. Скаткін: погляд з Беларусі» і прыняў удзел у адкрыцці Навукова-мемарыяльнага цэнтра дзеячаў тэорыі і гісторыі педагогікі імя М.М. Скаткіна.
В.П. Таранцей плённа рэалізуе ідэі М.М. Скаткіна аб бесперапыннай педагагічнай адукацыі і ўжыванні індывідуальна-тыпалагічнага падыходу ў адукацыйным працэсе.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна занаёміцца тут.