З 11 па 17 кастрычніка 2015 года ў нашым універсітэце гасцяваў грамадзянін Фінляндыі, выкладчык Аляксандраўскага інстытута Універсітэта Хельсінкі Тапані Кааккурыніемі ў рамках праекта BASERCAN + «Міжуніверсітэцкая сетка краін Балтыйскага рэгіёну і Каўказа». Пазнаёміліся з ім і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты 2-4 курсаў спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" сумесна з навучэнцамі спецыяльнасці "Міжнароднае права" наведалі лекцыі госця, а таксама пазнаёмілі выкладчыка, дзе захаваліся адметнасці нашага роднага горада Гродна і правялі экскурсію па музеі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма можна азнаёміцца тут.