Студэнты факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй, які быў арганізаваны Галоўным статыстычным кіраваннем Гродзенскай вобласці.
Асноўная мэта мерапрыемства - вывучэнне практычных аспектаў дзейнасці органаў дзяржаўнай статыстыкі.
Работнікамі статыстычнага ўпраўлення былі падрыхтаваныя даклады аб значэнні статыстыкі ў жыцці грамадства, аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Гродзенскай вобласці і аб размеркаванні сямейнага бюджэту.
Варта адзначыць, што факультэт эканомікі і кіравання цесна супрацоўнічае з Галоўным статыстычным кіраваннем Гродзенскай вобласці, паколькі дадзеная арганізацыя з'яўляецца філіялам кафедры Бухгалтарскага ўліку і аналізу гаспадарчай дзейнасці. На базе філіяла праводзяцца заняткі па дысцыпліне «Статыстычная справаздачнасць», студэнты праходзяць практыку, карыстаюцца статыстычнай інфармацыяй для напісання курсавых, дыпломных работ і магістарскіх дысертацый.
Рашэнне аб заснаванні Сусветнага дня статыстыкі было прынята на 41-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН у лютым 2010 года ў г. Нью-Ёрк (ЗША) і абумоўлена неабходнасцю прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнай працы, якую кожны дзень выконваюць супрацоўнікі статыстычных устаноў і арганізацый.
Першы Сусветны дзень статыстыкі праведзены 20 кастрычніка 2010 года пад дэвізам «Служэнне, прафесіяналізм, добрасумленнасць!». Прымаючы пад увагу вынікі, дасягнутыя ў прасоўванні значнасці афіцыйнай статыстыкі, у сакавіку 2012 года на 43-й сесіі Камісіі прынята рашэнне праводзіць Сусветны дзень статыстыкі кожныя пяць гадоў.
У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 20 кастрычніка 2015 года быў адзначаны другі Сусветны дзень статыстыкі, які прайшоў пад дэвізам «Павышэнне якасці дадзеных, павышэнне якасці жыцця». У 2015 годзе Сусветны дзень статыстыкі ўрачыста адзначаўся больш чым у 100 краінах свету, у тым ліку і ў нас. У рамках святкавання Сусветнага дня статыстыкі органамі дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.