У рамках правядзення спартыўна-масавай работы на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся марш-кідок на 3, 5 і 10 кіламетраў.
У марш-кідку прынялі ўдзел курсанты 1 курсу ў адзіночным забегу на 3 кіламетры, курсанты 2 курса ў забегу ў складзе падраздзялення на 5 кіламетраў, курсанты 3 курсу ў адзіночным забегу на 5 кіламетраў і курсанты 4 курса ў адзіночным забегу на 10 кіламетраў.
На першым курсе першым прыйшоў да фінішу курсант Багдан Макарэвіч з вынікам 12.03 мін, другім - курсант Уладзіслаў Росал з вынікам 12.12 мін, трэцім - курсант Уладзіслаў Крыштаповіч з вынікам 12,21 мін.
Другі курс завяршыў забег у складзе падраздзялення, выканаўшы 3 разрад з вынікам 24.28 мін. Сярод трэцякурснікаў першым фінішаваў курсант Уладзіслаў Жук з вынікам 20.59 мін, другім - курсант Трахімчык з вынікам 22.11 мін, трэцім - курсант Сяргей Нагайчук з вынікам 22.28 мін.
На чацвёртым курсе першым прыйшоў да фінішу курсант Валерый Рыбак з вынікам 41,55 мін, другім - курсант Вадзім Дубяга з вынікам 46,13 мін, трэцім - курсант Арцём Брайчук з вынікам 47.20 мін.
З уісмі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.