28 кастрычнік 2015 года на базе педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках супрацоўніцтва з Валгаградскім дзяржаўным сацыяльна-педагагічным універсітэтам была арганізавана работа секцыі «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» Міжнароднай сеткавай навуковай канферэнцыі Расійскай акадэміі адукацыі «Цэласны педагагічны працэс як аб'ект прафесійнай дзейнасці настаўніка», прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння акадэміка РАТ В.А. Сласценіна.
Дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца выступіла на першым пленарным пасяджэнні канферэнцыі ў рэжыме онлайн з дакладам «Камунікатыўная кампетэнтнасць будучых педагогаў: праблемы і перспектывы».
У працы секцыі «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» з фіксаванымі дакладамі прынялі ўдзел загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей, намеснік дэкана педагагічнага факультэта, дацэнт Наталля Сяргееўна Міхайлава, дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Ірына Іванаўна Капалыгіна, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Святлана Мікалаеўна Куроўская і Алена Аляксандраўна Кавалёва.
Секцыя «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» працавала ў нетрадыцыйным для педагагічнага факультэта рэжыме тэлемоста ў фармаце сеткавай канферэнцыі. Каардынавала падрыхтоўку і правядзенне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Алена Валянцінаўна Чэкіна.
Праца удзельнікаў секцыі адзначана імяннымі сертыфікатамі.'
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.