Прадстаўнікі кампаніі «Мединат ІТ» у пачатку лістапада правялі прэзентацыю навучальнага абсталявання ўласнай вытворчасці для абсталявання кабінетаў робататэхнікі.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Прысутныя азнаёміліся з прадэманстраваным абсталяваннем і атрымалі адказы на пытанні, які іх цікавілі.
Стваральнікі адзначылі, што мадэлі робатэхнікі, прадстаўленыя на сустрэчы, студэнты могуць выкарыстоўваць з мэтай:
- навучыцца праектаваць складаныя робататэхнічныя прылады ў віртуальным асяроддзі;
- асвоіць праграміраванне робататэхнічных прылад (ад простага да складанага);
- стварыць дзейсныя робататэхнічныя прылады;
- ствараць трохмерныя віртуальныя мадэлі дэталяў з наступным іх вырабам;
- выкарыстоўваць атрыманыя вынікі ў праектнай, даследчай конкурснай і спаборніцкай дзейнасці.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта мождна азнаёміцца тут.