З 7 па 8 лістапада 2015 года ў г. Брэст прайшоў Міждзяржаўны турнір па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 100 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод удзельнікаў - зборная каманда ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Спартсмены змагаліся за вышэйшыя ўзнагароды ў такіх відах адзінаборстваў, як каратэ, рукапашны бой, бокс, ушу, таэквандо, джыу-джытсу.
Па выніках турніру лепшы ыынік ў асабістым першынстве паказаў курсант 2 курса ваеннага факультэта Аляксей Ажэль, які заняў 2 месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг.
Турнір праходзіў 12-ы раз і быў прысвечаны памяці курсанта ваеннай акадэміі Беларусі Дзмітрыя Гвішыяні. Малады чалавек загінуў у жніўні 1999 года, ратуючы людзей з пажару, які ўзнік у цягніку Брэст-Мінск. За выключную адвагу берасцеец пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».
З усімі навінамі ваеннага факлуьтэта можна азнаёміцца тут.